Мяне Няма

1,5 % для Мяне Няма

Дарагія чытачы і чытачкі нашых кніжак з Польшчы, цяпер вы можаце пералічыць 1,5% ад вашага падатку на развіццё нашага выдавецтва.

Вы не выдаткоўваеце свае грошы дадаткова —  гэта магчымасць перанакіраваць частку ўжо сплачанага падатку на грамадскія мэты.

Дэкларацыю неабходна падаць да 30 красавіка. Але нават калі вы ўжо падалі яе, унесці змены вельмі проста. 

Калі вы яшчэ не падалі дэкларацыю, на сайце podatki.gov.pl:

1. Абярыце тып дэкларацыі і аўтарызуйцеся.

2. Падчас запаўнення ў пункце «1,5% podatku dla OPP» увядзіце:

KRS na potrzeby 1,5%: 0000507234

(гэта нумар польскай арганізацыі-пасрэдніцы FaniMani)

Cel szczegółowy: 127498

(гэта нумар Мяне Няма ў сістэме FaniMani)

3. Выберыце «Wyrażam zgodę» і націсніце «Zatwierdź». 

Калі вы ўжо падалі дэкларацыю:

1. Націсніце кнопку «Złóż korektę — korecta zeznania».

2. Выберыце «Rodzaj korecty — Korekta zeznania». 

3. Адрэдагуйце пункт «1,5% podatku dla OPP».

Падзяліцеся гэтай старонкай з сябрамі і калегамі.

Дзякуй!